Віцебск: сустрэчы з выбаршчыкамі – у будынку, дзе ідзе рамонт



Віцебская абласная бібліятэка  абнесена будаўнічым плотам, хаця заяўлены рамонт фасада і ганкаў павінны быў скончыцца 23 ліпеня.

Гэты плот з’явіўся якраз на наступны дзень пасля сустрэчы з прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду Андрэем Дзмітрыевым. 

Прапановы да гарадскіх уладаў, каб для сустрэчаў з выбаршчыкамі далі іншае памяшканне, раз ужо будынак бібліятэкі вымагае тэрміновага рамонту, мелі вынікам адмовы. Маўляў, у горадзе  вызначана  яшчэ 13 месцаў, хопіць і іх.

Між тым, абласная бібліятэка – найзручнейшае месца для сустрэчаў, бо месціцца ў цэнтры горада і мае вялікую канферэнц-залу. Цяпер наведнікам прапануюць абысці будынак з другога боку, дзе працуе будаўнічая тэхніка, і заходзіць праз запасны ўваход. Прыкметаў сканчэння рамонту не відаць.

Беларускае Радыё Рацыя