Віцебскі актывіст Аляксандр Якушкоў адпраўлены на суткі



Віцебскі актывіст «Народнай Грамады» і валанцёр каманды Ціханоўскай Аляксандр Якушкоў сёння, 4 жніўня, затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

За кратамі ён мусіць правесці 8 сутак арышту, якія яму прысудзілі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях і якія не далі адбыць напоўніцу да выбараў.

Пра гэта паведаміў «Віцебскай Вясне» паплечнік Якушкова Алег Паўлаў.

Аляксандра Якушкова некалькі разоў кідалі ў ізалятар часовага ўтрымання паводле пастановаў віцебскіх судоў (10 і 12 сутак), але цалкам адбыць прызначанае пакаранне так і не далі. Як мяркуе Паўлаў, міліцыянты знарок адцягвалі выкананне пакарання аж да перадвыбарнага тыдня, каб «нейтралізаваць» актывіста на час выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя