Віцебскіх студэнтаў прымушалі падпісваць паперы аб азнаямленні з магчымымі крымінальнымі справамі
Студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Машэрава, якія ўчора разам са студэнтамі іншых ВНУ Віцебска патрабавалі спыніць гвалт, сёння прымушалі падпісаць ліст, што іх азнаёмілі з артыкуламі крымінальнага кодэкса 23.34 і 369.
Студэнты адмовіліся падпісваць і сышлі на заняткі. Яны патрабавалі патлумачыць, на якой падставе іх знаёмяць з гэтымі артыкуламі і па чыёй ініцыятыве. Ім адказалі – па ініцыятыве кіраўніцтва ўніверсітэта.
Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, як міліцыянты забягаюць у будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя
