Віцебскім настаўнікам “рэкамендуюць” набыць квіткі на “Славянскі базар”
Ужо не першы год у “сталіцы фестываля” квіткі на канцэрты “Славянскага базара” імкнуцца распаўсюдзіць прымусова, каб стварыць ілюзію запатрабаванасці штогадовай імпрэзы.
Далёка не ўсе канцэрты “Славянскага базара” карыстаюцца попытам у гледачоў, і яшчэ меншая запаўняльнасць Летняга амфітэатра верагодная сёлета – людзі апасаюцца каронавіруса. Ніякіх асаблівых мераў засцярогі ад магчымасці заражэння ў глядзельнай залі не плануецца: квіткі не прадаюць “у шахматным парадку”, каб забяспечыць адлегласць паміж гледачамі. Але набываць квіткі ва ўстановах і арганізацыях горада абавязваюць пад справаздачу. Прыкладам, у адной з гарадскіх школ праз Вайбер распаўсюдзілі заклік наступнага зместу: “Шаноўныя калегі! Рэкамендавана наведаць канцэрты падчас фестываля “Славянскі базар”. Прыкладзена і праграма канцэртаў, бо “даць справаздачу трэба да 12.07”.
Беларускае Радыё Рацыя