Віцебскія “айцішнікі” пратэстуюць супраць міліцэйскага гвалту і афіцыйных вынікаў выбараў
Пратэстоўцы ўжо некалькі дзён выходзяць на праспект Будаўнікоў і становяцца ланцугом уздоўж дарогі.
Кажа адзін з удзельнікаў:
– Ад пачатку ініцыятыва пайшла ад супрацоўнікаў кампаній, якія працуюць тут непадалёк у офісах. У асноўным гэта EPAM Systems і іншыя нашы калегі, якія працуюць на суседніх паверхах. Хочам спакойна і свабодна хадзіць па вуліцы, нічога не баяцца. Мы такія самыя людзі, як працаўнікі заводаў, як грамадзяне Віцебска і ўсёй нашай краіны. Таму мы разам.
Кампанія EPAM паведаміла пра гатоўнасць выдаткаваць сродкі на медычную, псіхалагічную, юрыдычную падтрымку пацярпелым падчас мірных акцый пратэсту і запрасіла іншыя кампаніі далучыцца да гэтай ініцыятывы.
Пратэсты супраць міліцэйскага гвалту і нячэсных вынікаў выбараў у Віцебску ўжо прадэманстравалі мастакі, настаўнікі, чыгуначнікі, акцёры і работнікі абодвух віцебскіх тэатраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск