Віцебскія валютчыкі Лінкольна „перайменавалі” ў Гранта
Чацвёра валютчыкаў у Віцебску папаліся на тым, што збывалі пяцідаляравыя купюры, замаскіраваныя пад пяцідзесяцідаляравыя. Мужчыны, старэйшаму з якіх сорак два гады, а малодшаму дваццаць адзін, «працавалі» незалежна адзін ад аднаго, але, па ўсёй бачнасці, атрымлівалі спецыфічны тавар з адной і той жа крыніцы.
Пяцідзясяцідаляравыя купюры, якія яны збывалі грамадзянам, атрымаліся вельмі дасціпнай падробкай. На пяцідаляравай купюры пры дапамозе адмысловых трафарэтаў з мэтай змены наміналу былі нанесеныя надпісы «FIFTI DOLLARS», «GRANT» і «50», распавялі „Камсамольскай праўдзе” у Следчым камітэце. Як мяркуюць даследчыкі, частка падробных грашовых білетаў знаходзіцца ў карыстанні ў грамадзян.
За кароткі час – са снежня мінулага году па студзень бягучага – чацвёра валютчыкаў у агульнай складанасці збылі 37 падобных падробак. Мужчынам прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле аб вырабе, захоўванні або збыце падробных грошай.
Фота Следчага камітэта