Візавы цэнтр Літвы змяняе правілы падачы дакументаў
З шостага ліпеня падача дакументаў у візавым цэнтры Літвы ў Менску будзе ажыццяўляцца толькі паводле папярэдняга запісу. Да сённяшняга дня падача дакументаў ажыццяўлялася паводле жывой чаргі і наяўнасці электроннага талона. Кошт паслугаў у падачы дакументаў – каля 346 тысяч рублёў (дзецям да 12 гадоў – бясплатна). Нагадаем, што з 23 чэрвеня для падачы дакументаў на візы (з узросту 12 гадоў) неабходна здаваць адбіткі пальцаў.
Варта дадаць, што ў гэтым памяшканні таксама працуюць візавыя цэнтры Іспаніі, Венгрыі, Харватыі, Даніі, і з прыходам лета значна вырасла колькасць наведнікаў. Напрыклад, 2 ліпеня візавы цэнтр быў літаральна запоўнены бітма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота grodnonews.by