Візітоўка Вясны: 10 слайдаў пра працу беларускіх праваабаронцаў



У працяг адзначэння 20-годдзя арганізацыі, ПЦ „Вясна” прадстаўляе прэзентацыйную старонку, слайды і ілюстрацыі якой распавядаюць пра цэнтр і ягоную дзейнасць.

about-spring

Кожны беларус мусіць ведаць, што з нараджэння ён надзелены неад’емнымі правамі і свабодамі, гарантаванымі асноўным законам краіны – Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэтыя правы і свабоды замацаваныя “Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека” – міжнародным прававым дакументам, які на сёння пераведзены больш чым на 370 моў свету.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” аказвае дапамогу тым, чые правы парушае дзяржава – дзяржаўныя органы і чыноўнікі. Але важна, каб любы чалавек разумеў каштоўнасць сваіх правоў, даражыў імі і адстойваў сваю ўласную годнасць, бо ПРАВЫ МОЖА БАРАНІЦЬ КОЖНЫ.

Раней з нагоды 20-годдзя быў падрыхтаваны фоталетапіс “Дваццаць імгненняў “Вясны”, зборнік эсэ і ўспамінаў сяброў-праваабаронцаў “20-я Вясна”, а таксама быў абноўлены афіцыйны сайт арганізацыі.

spring96.org