Візы адменяць, калі наш “Бацька” пойдзе ў адстаўку!



Жыхары Берасцейшчыны зусім не супраць мець бязвізавы або хоць спрошчаны рэжым з Еўропай.

– Усё ўпіраецца ў нашу ўладу. Прайшло 20 гадоў Незалежнасці, і за гэты час у нас няма такога збліжэння з Захадам. І ў нас яшэч не хутка гэта будзе.

 – З вялікім задавальненнем за бязвізавы выезд. Але для гэтага трэба, каб дамовіліся кіраўнікі нашых дзяржаваў. Але калі тое будзе? Напэўна, як рак на гары свісне. Калі наш “Бацька” пойдзе ў адстаўку.

 – Паехаць нават, каб апрануцца, абуцца… Але ніхто нам гэтага зараз не дазволіць пры гэтай уладзе. “Купляйце беларускае” – лозунг нашага ўраду.

 – Канечне, хацелася бы. Каб візы былі не 60 еўра, а 30 хаця бы.

Варта адзначыць, што Беларусь – лідар візавага рэйтынгу Еўразвязу.Па колькасці шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва Беларусь трымае першае месца сярод прыкладна 140 краінаў, якія маюць візавы рэжым з Еўразвязам.

Беларускае Радыё Рацыя