Візы ў Польшчу – у консульстве Латвіі



Жыхары Віцебскай вобласці могуць атрымаць візу ў Польшчу таксама ў латвійскім консульстве.

Віцебская вобласць налічвае каля 350 000 жыхароў. Яны могуць атрымаць візы Шэнген у Консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Гэта стала магчымым, дзякуючы дасягнутаму пагадненню. Яшчэ ў 2012 годзе ў Рызе міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Латвіі Эдвард Рынкевіч падпісалі дамову пра ўзаемнае візавае прадстаўніцтва.

Дамова тычыцца візаў Шэнген, якія даюць права ўезду і знаходжання на тэрыторыі зоны Шэнген на тэрмін не большы за 3 месяцы. Яна не датычыць візаў, якія выдаюцца ў сувязі з працай, навучаннем або ў сувязі з іншай дзейнасцю, для ажыццяўлення якой патрэбны адмысловы дазвол.

Акрамя Латвіі, Польшча падпісала падобныя дамовы з пяццю іншымі краінамі Еўразвяза: Эстоніяй, Галяндыяй, Славакіяй, Славеніяй і Швецыяй. Гэта дае магчымасць атрымання візы на ўезд у Польшчу ў тых рэгіёнах, дзе няма польскіх консульстваў.

Беларускае Радыё Рацыя