ВНУ завяршаюць прыём дакументаў на платную форму навучання
У творчых ВНУ апошні дзень падачы дакументаў – 2 жніўня, у большасці ўніверсітэтаў – 4 жніўня. Сілавыя ВНУ завяршылі прыём дакументаў на платнае навучанне 31 ліпеня і 2 жніўня павінны канчаткова вызначыцца з тым, хто з абітурыентаў стане іх курсантамі.
Залічэнне на бюджэт скончылася ў канцы ліпеня. У ВНУ адзначалі рост прахадных балаў. Колькасць вакантных месц па выніках гэтага этапу ўступнай кампаніі ў параўнанні з 2016 годам скарацілася ў шэсць разоў. На дзённай бюджэтнай форме навучання засталося ўсяго сем, а на завочнай – 16 месц. Прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на іх завершыцца напярэдадні, залічэНне праходзіць па 3 жніўня.
Уступная кампанія завершыцца 6 жніўня.
Фота edu.gov.by