Вобшук у апазіцыйнай актывісткі Вольгі Дамаскінай, яе сын затрыманы



У члена рады руху „За Свабоду” Вольгі Дамаскінай дома ў Наваполацку (Віцебская вобласць) адбыўся вобшук, яе сын Дзмітрый Рыжычэнка затрыманы.

„Дзмітрыя забралі з працы і павезлі да маёй маці, у якой ён жыў да апошняга часу, праводзіць вобшук. І адначасова ў нас дома”, — паведаміла БелаПАН Дамаскіна.

Паводле слоў актывісткі, яна зараз не дома, там знаходзіцца муж. Зараз сям’я заключае дамову з адвакатам.

Вобшук дома ў маці Дамаскінай завершаны. Канфіскаваны стары тэлефон Дзмітрыя.

Што менавіта інкрымінуюць Рыжычэнку, пакуль невядома, таксама невядомы яго працэсуальны статус і ў межах якой справы ён затрыманы. „Нешта звязанае з Telegram. Расследаванне вядзе віцебскае ўпраўленне Следчага камітэта”, — сказала Дамаскіна.

belapan.by