Вобшукі і затрыманні на Гомельшчыне
А сёмай раніцы 28 студзеня ў пяць кватэр у Навабеліцкім раёне Гомеля прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яны правялі ператрусы, а пасля забралі ўсіх маладых людзей у міліцыю. Некалькі дзён таму ў Навабеліцкім раёне затрымалі Анастасію Перавошчыкаву. У яе дома, а таксама ў яе 89-гадовага дзядулі прайшлі ператрусы. Міліцыя забрала тэхніку і тэлефоны. Суд пакараў дзяўчыну арыштам на 15 сутак за здымак, знойдзены ў асабістых перапісках. На здымку быў «партызанінг» з бел-чырвона-белым сцягам.
Пасля ператрусаў затрыманых завезлі ў Навабеліцкі РАУС, дзе трымаюць да гэтай пары. Пакуль невядома, якая прычына вобшукаў і затрыманняў.
Беларускае Радыё Рацыя