Вольга Бабкова: Дзень ахвяр палітычных рэпрэсій нагадвае пра лёс кожнай беларускай сям’і пад тэрорам



У неафіцыйны Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, 29-га кастрычніка, кожны беларус можа ўзгадаць рэпрэсаваных са свайго роду.

Так гісторыю рэпрэсій уласнай сям`і з Ваўкавыску ўспамінае беларуская гісторык-архівіст, літаратарка Вольга Бабкова:

– У любым выпадку – гэты дзень для мяне, мой дзядуля Павел Герасімавіч Леановіч, які нарадзіўся ў 1893 годзе. Яго забралі 14-га жніўня 1944 года. Абвінавацілі ў тым, што ён будучы дырэктарам і настаўнікам у беларускай школе, якая была створана ваўкавыскім камітэтам Беларускага аб’яднання. Маўляў выхоўваў дзяцей у антысавецкім, нацыяналістычным духу.

Паводле Вольгі Бабковай, акрамя гэтага ў віну рэпрэсаванаму дзеду ставілася праходжанне курсаў перападрыхтоўкі настаўнікаў у Беларускім камітэце ў Беластоку. Загінуў настаўнік з Ваўкавыску падчас ссылкі ў Магадане, быў рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя