Вольга Брыцікава зноў затрымана



Праваабаронцам стала вядома, што старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі па адміністрацыйным артыкуле. Пакуль яна ў Наваполацкім аддзяленні ўнутраных спраў.

Увесну гэтага года Вольга Брыцікава 75 сутак правяла за кратамі па адміністрацыйных арыштах.

Як вядома, Брыцікава працавала начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў на „Нафтане”. У жніўні 2020-га яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве, а ў 2021 годзе ўзначаліла незалежны прафсаюз на „Нафтане”.