Вольга Быкоўская пра справу Руху „За Свабоду”
Вярхоўны суд прыпыніў разгляд справы пра часовае спыненне дзейнасці Руху “За Свабоду”: арганізацыя абскардзіла папярэджанне Мінюста, якое лягло ў аснову іску. Але і так рух чакаюць у далейшым два судовыя працэсы, у тым ліку пра прыпыненне дзейнасці.
Сітуацыю пракаментавала сябра рады Руху “За Свабоду” – Вольга Быкоўская:
– Пакуль што так, пакуль прыпыненая справа пра прыпыненне дзейнасці, гэта ўсё што пакуль ёсць. Безумоўна якое б рашэнне не было прынята, яно будзе палітычным, але пакуль не магу загадваць, якім яно менавіта будзе. Хацелася б верыць у нешта лепшае, але ў беларускіх умовах з кожным днём гэта рабіць усё складаней і складаней.
Таксама Вольга Быкоўская пракаментавала агульную сітуацыю з НДА у Беларусі. Апошнім часам стала вядома, што ўлады ліквідуюць каля паўсотні грамадскіх арганізацый:
– Гэты напад на грамадзянскую супольнасць – гэта спланаваная палітычная акцыя. Зачысткі поля ўнутры Беларусі звязаная хутчэй за ўсё такая спроба адказаць на санкцыі, якія былі ўведзены супраць рэжыму Лукашэнкі. Спадзяюся, што гэтая хваля рана ці позна сціхне і ўсё, хто несправядліва быў затрыманы і ўсе структуры, якія былі закрытыя, рана ці позна калісьці зменіцца ўлада і ўсе, хто захоча працаваць у грамадзянскай супольнасці, зможа гэта рабіць без прыпонаў дзяржавы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Рух “За Свабоду” – гэта праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне, заснаванае пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандрам Мілінкевічам.
Беларускае Радыё Рацыя