Вольга Быкоўская: Зрабіла татуіроўку амаль адразу пасля смерці Вітольда Ашурка



Татуіроўкай на сваёй руцэ журналістка і сябра рады руху «За свабоду» Вольга Быкоўская ўвекавечыла памяць загінулага ў калоніі свайго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка.

Кажа Вольга Быкоўская:

-Гэта я зрабіла амаль адразу пасля смерці Вітольда. Пабачыла малюнак у інтэрнэце. Ён падаўся вельмі падыходзячым, таму што там быў Вітольд у вобразе гладыятара з сімваламі вышыванкі, мячом і бел-чырвона-белым сцягам. Даволі хутка знайшла аўтара малюнка. І гэты аўтар мне яго і набіў. Для мяне гэта было вельмі важна. Фактычна за адзін дзень мы гэтую вялізную татуіроўку набівалі. Было рэальна балюча.

Паводле Вольгі, такога памеру тату павінна рабіцца цэлы тыдзень, але ў яе не было такога часу.

Нагадаем, што сябру партыі БНФ Вітольду Ашурку быў прысуджаны тэрмін 5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму і 1000 рублёў кампенсацыі міліцыянту нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.  Праз год знаходжання ў калоніі  №17 Шклова Вітольд Ашурак быў забіты.

Беларускае Радыё Рацыя