Вольга Дамаскіна: Хачу, каб законы ў Беларусі разглядаліся вачыма жанчын



Вольга Дамаскіна прыйшла да ідэі нацыянальнага адраджэння, дзякуючы знаёмству з бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам. Наваполацкая школьніца, якую бацькі вызвалілі ад вывучэння беларускай мовы, самастойна разбірала правілы і чытала творы беларускіх пісьменнікаў, пазнаёмілася з “фронтаўцамі” і сама неўзабаве ўступіла ў Партыю БНФ.

У 2016-м годзе Вольга Дамаскіна брала ўдзел у парламенцкіх выбарах. І была звольнена з працы, прайграўшы былой старшыні Полацкага савету народных дэпутатаў Наталлі Гуйвік, якала стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўжо другі раз запар.

Вольга Дамаскіна, актывістка Партыі БНФ і руху “За Свабоду”, заснавальніца грамадска-культурнага цэнтру “ІніцыАрт”, разважае над перспектывамі ўдзелу ў сёлетніх парламенцкіх выбарах:

– Калі я ўсё ж такі буду ўдзельнічаць у гэтых парламенцкіх выбарах, то мне тут хочацца прыгадаць нядаўнія словы Дональда Туска пра новае кіраўніцтва Еўрапейскай Камісіі: што Еўропа – гэта жанчына. Мне б хацелася, каб і пра Беларусь калісьці сказалі, што “Беларусь – гэта жанчына”. І я хачу, каб кожны закон, які прымаецца ў нашай краіне, разглядаўся перш за ўсё вачыма жанчын і дзяцей.

Вольга Дамаскіна распавяла, як беларуская мова мяняе свет – і навакольны, і асабісты. І падзялілася думкамі пра тое, чаму сёння так важна, каб у вырашэнні праблем дзяржаўнага ўзроўню самы чынны удзел бралі жанчыны?

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя