Вольга Івашына: Ліставанне з Дзянісам палепшылася



Жонка палітзняволенага, незалежнага журналіста Дзяніса Івашына пачала рэгулярна атрымліваць лісты ад мужа. Па яе словах, на ліставанне маглі паўплываць тыя скаргі, што яна піша амаль штодня.

– Надзіва, за два апошнія дні прыйшло цэлых тры лісты. Гэта можа быць звязана з той скаргай, якую я падавала пракурору. Можа ўрэшце рэшт ліставанне будзе нармалёвым. Спадзяюся на гэта.

РР: Не ведаеце, можа ён каму яшчэ піша.

– Канешне, піша. Адказвае тым, хто да яго піша. Але не факт, што гэта ўсё даходзіць. Ніхто мне ні разу не напісаў, што атрымаў ад яго адказ.

Вольга Івашына і маці журналіста таксама неаднаразова прасілі сустрэчы з Дзянісам, аднак гэтая просьба ні разу не была задаволена.

Незалежнага журналіста Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі ў гарадзенскай турме з 12 сакавіка 2021 года. Журналіста схапілі па дарозе каля дому,  калі ён ішоў у аптэку за лекамі.

Журналіст чакае лістоў ад усіх беларусаў. Яму можна пісаць: Івашыну Дзянісу Яўгенавічу турма №1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023

Беларускае Радыё Рацыя