Вольга Івашына: Не вядома, ці даходзяць лісты да Дзяніса
Жонка затрыманага 12 сакавіка 2021 года гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына Вольга атрымала ад мужа за месяц толькі адзін ліст.
Вольга ўпэўнена, што Дзянісу пішуць яшчэ апроч сям’і і іншыя людзі:
– Наколькі мне вядома, людзі напісалі яму ўжо некалькі лістоў, але мы не ведаем, ці даходзіць дакладна да Дзяніса ўсё. Казаў, што нешта чытаў не толькі ад нас. Таму робім выснову, што ў прынцыпе штосьці даходзіць. Але ніхто мне не казаў, што атрымаў адказ ад яго.
Журналіст Дзяніс Івашын мае статус падазраванага па крымінальнай справе паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса — „Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў” і з 12 сакавіка знаходзіцца за кратамі.
Па словах Вольгі Івашынай, напісаць ліст Дзянісу можа любы жадаючы па адрасе:
Івашыну Дзянісу Яўгенавічу, турма №1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: з Фэйсбука Вольгі Івашынай.