Вольга Карач абскарджвае папярэджанне «Віцебскаму кур’еру»



Заснавальніца інтэрнэт-выдання звярнулася ў суд Цэнтральнага раёна Менска з заявай аб адмене папярэджання пра парушэнне артыкулаў 4 і 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, абвешчанае 26 снежня 2016 года. Як паведамлялася на сайце міністэрства, выданне папярэджваюць за размяшчэнне “несапраўднай інфармацыі”. Атрымаўшы папярэджанне мы вельмі здзівіліся, бо інфармацыю заўсёды спраўджаем – сказала ў нашым эфіры Вольга Карач.

– Любая інфармацыя павінна быць з вельмі яснымі доказамі. У артыкуле ідзе пералік сітуацый, калі дзяцей забіралі з сем’яў органы апекі незаконна, на наш погляд.  Улады лічаць, што мы падрываем іх рэпутацыю, і яны вырашылі, як мне падаецца, нас крыху прыстрашыць.

Інтэрнэт-выданне vkurier.by – пераемнік газеты «Віцебскі кур’ер», што ўжо некалькі гадоў не выходзіць у друкаваным выглядзе. Дату судовага разбіральніцтва яшчэ не прызначылі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя