Вольга Кавалькова: Сябры выбарчай камісіі збеглі з бюлетэнямі



Сябры выбарчай камісіі збеглі з бюлетэнямі і нават не агучылі лічбы галасавання. Былая ўжо кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распавяла пра парушэнні ў працы выбарчай камісіі на 425-ым выбарчым участку ў Менску. “Пасля падліку датэрміновых галасоў камісія заўважыла, што ў іх проста не сходзяцца лічбы,” – гаворыць Вольга Кавалькова:

– Яны ніякія лічбы не агучылі, усё склалі і з’ехалі. Пры чальцах місіі АБСЕ на гэтым участку не агучылі вынікі. Не агучылі ні па адным з відаў галасавання і не вывесілі копію пратакола. Яны не ведалі, што рабіць. Напэўна, быў такі псіхоз ва ўчастковай камісіі. І нашыя назіральнікі не змаглі нават зафіксаваць, яны самі мне сёння тэлефанавалі раніца і казалі: мы не ведаем, што гэта, як гэта можна пракаментаваць.

Як сцвяржае Вольга Кавалькова, камісія проста не выконвала выбарчае заканадаўства. Нават прысутнасць місіі АБСЕ не паўплывала на яе дзеянні. Па факце парушэння Вольга Кавалькова накіравала скаргу.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя