Вольга Кронда будзе выплачваць часткамі 2000 рублёў маральнай шкоды “пацярпеламу” міліцыянту
Асуджаная Івацэвіцкім судом на два гады дамашняй “хіміі” маці-адзіночка з Івацэвічаў Вольга Кронда будзе выплачваць часткамі 2000 рублёў маральнай шкоды “пацярпеламу” міліцыянту Івацэвіцкага РАУС Руслану Куцко.

Маці-адзіночка Кронда мае прыбытак каля 200 рублёў у месяц. Яна зарэгістравана рамесленікам па вырабу розных упрыгожванняў у валасы. Але ў малым небагатым гарадку заказаў няшмат.
„Хоць у гэтым суд пайшоў мне насустрач,” – кажа жанчына.
– Я кажу, няма ў мяне ні рахункаў у банку, ніякіх ашчаджэнняў і маёмасці. У мяне даход маленькі, на руках дзіця. Харчаванне, камунальныя паслугі, аплата за садок, гурткоў. Выйшаў, хвілін 10-15 яго не было, потым зайшоў і сказаў, што абскарджвання не падлягае.
Вольга Кронда асуджана за карычневы вясёлы смайлік-піражок і надпіс “знаёмая морда”пад здымкам Руслана Куцко з тэкстам пра яго “подзвігі” у жніўні 2020 года.

Руслан Куцко ўспрыняў пірожок як кака…ку на свой кошт. Суд зрабілі нават закрытым. Суддзя падтрымаў Куцко. Нягледзячы на сваё нялёгкае матэр’яльнае становішча, Вольга не стала прасіць на камеру прабачэння і вінаватай сябе не прызнала.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
