Вольга Маханенка: Я не стамілася і працую над павышэннем узроўню фэсту



Калі шмат чаго ўкладваецца з душой і добрымі спадзевамі – яно пасылаецца ў сусвет і проста так не знікае. Так выказалася лепяльчанка Вольга Маханенка пра сваю працу па арганізацыі фэсту «У госці да Лепельскага Цмока».

Усё ж ці адбудзецца традыцыйны беларускамоўны фэст з адметным каларытам «У госці да Лепельскага Цмока» сёлета? Ці пазбавіцца Лепель свайго брэнду, які раскручваў больш за пяць год і ўзняў да міжнароднага статусу? Пра гэта распавядае госць «Рацыі» – галоўны рэжысёр і арганізатар гэтага свята – Вольга Маханенка:

– Ён будзе абавязкова, і ён будзе на больш высокім і цікавым узроўні. У якіх умовах ён будзе адбывацца, якая ў нас будзе дамова з мясцовымі ўладамі, я не магу на сённяшні дзень сказаць, таму што я не звярталася. А наконт таго, што я там стамілася, ці мне чаго не хапае, мяне ніхто не пытаўся.

Вольга распавяла, як раскручвалі на Лепельшчыне брэнд Цмока, ці лёгка зараз атрымаць грант на культурніцкую падзею, а таксама пра тое, чым яна ўвогуле займаецца на Лепельшчыне.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя