Вольга Мікалайчык: Грамадства ў нас слабое



Большасць беларусаў прамаўчалі, калі ў Курапатах зносілі крыжы”, – кажа грамадская актывістска Вольга Мікалайчык.

Вольга Мікалайчык: Я зараз хаджу ў Курапаты на малітву, але не выкладаю затым фота ў сацыяльных сетках, каб не атрымаць штраф, бо нават малітву ў святым месцы ўлады могуць кваліфікаваць (і паспяхова робяць гэта), як несанкцыянаванае мерапрыемства. Але асабіста мне сітуацыя ў Курапатах, калі ўлады пайшлі на крыжалом, паказала, што грамадства ў нас слабое. Хтосьці спрабаваў на сваім узроўні абараніць гэтае месца ад зносу крыжоў, але большасць наогул прамаўчалі. Праглынулі, як быццам так і трэба.

РР: А што з курапацкай вартай ля рэстарана, які там пабудаваны?

Вольга Мікалайчык: Варта стаіць, але і рэстаран працуе. Мне, напрыклад, вельмі шкада Паўла Севярынца, за тое, што яго адпраўляюць на суткі, але, як мне падаецца, трэба нейкім чынам мяняць фармат пікетавання.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя