Вольга Мікалайчык: Ці прагнецца ўлада пад “начных тхароў”?



24 ліпеня ў 15.00 ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца паседжанне па абскарджанні выраку ў адносінах рэжысёркі і актывісткі Вольгі Мікалайчык, якая была асуджаная на 13 сутак арышту за перфоманс з касметычкай “начных ваўкоў” каля расейскай амбасады.

IMG_4584

Гаворыць Вольга Мікалайчык:

 – Я называю іх “начнымі тхарамі”. Гэта асацыяцыя з дзяцінства ў вёсцы, калі беларусы ганяліся па сваіх “сотках” з віламі і сякерамі за тхарамі, бо тхары смярдзяць і знішчаюць хатнюю птушку. А нашы ўлады цягнулі больш за месяц пасля першага судовага паседжання, калі напрыканцы траўня мне прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту. І цяпер новы суд летам – перад чарговай вандроўкай “тхароў”.

 Байкеры “начныя ваўкі” збіраюцца праехаць праз Беларусь падчас свайго новага прабегу “Берасце-Севастопаль”.

 Начныя ваўкі вядомыя сваёй негатыўнай роллю ў анексіі Крыму, іх падазраюць у выкраданні і забойствах людзей у Крыме.

Вольга Мікалайчык заклікае выходзіць на трасу падчас прабегу з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі “Акупанты, Вон з нашага краю!”

 Беларускае Радыё Рацыя