Вольга Мікалайчык: Тут не расейская калонія, тут – Беларуская зямля



Апранацца ў беларускія нацыяльныя строі або выходзіць на вуліцу з украінскай сімволікай – з такой прапановай звяртаецца вядомая рэжысёрка Вольга Мікалайчык. Яна кажа, што цэнтр Менску запаланілі расейскія трыкалоры, а таму важна паказаць, што мы жывем у Беларусі, і маем свае адметнасці і культуру.

 – І цяжка ўжо ўцяміць у якой дзяржаве мы жывем: у Расеі ці Беларусі. Паўсюль трыкалоры расейскія. Таму грамадзяне Беларусі, улада і расейскія вайскоўцы, якія сюды панаехалі,, мусяць бачыць, што тут не расейская калонія, тут – Беларуская зямля.

 Вольга Мікалайчык прыгадвае, што менскія ўлады раней адмовілі ў правядзенні Купальскай хады – шэсця ў нацыянальных строях ад Ратушы да вуліцы Янкі Купалы і канцэрт. Яна кажа, што на ідэю натхніла Нарвегія, у якой у Дзень Канстытуцыі 17-га траўня, людзі выходзяць на вуліцы менавіта ў нацыянальных строях.

 Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя