Вольга Мікалайчык: Я ім адказала: “Я не малпа!”
За што Абаронца Курапатаў Вольга Мікалайчык трапіла за краты? За заклік на малітву. Вось скрыншот пасту.
За кратамі Вольга Мікалайчык трымала галадоўку пратэсту.
Вольга Мікалайчык распавядае: “Мне па артыкуле 23.34 за інфармацыю пра малітву у фб далі 420 даляраў штрафу і трое сутак турмы да суду. І ў пратаколе так і напісалі „за заклік да малітвы”.
Міліцыянты жартавалі ў кабінеце пасля затрымання адзін аднаму:”Может ты ещё и крестик носиш? – „Не, не нашу – у меня – солнце, треугольник и глаз”. У іх бакс – бог – жарт. Перад затрыманнем я пасадзіла кветкі на Курапатах ля крыжа Ластоўскаму і пабыла на супольнай малітве. Так мяне на мікрараёне ўзялі з рыдлёўкай маленькаю – сапернаю)). Срэбны бус несся з горкі па зялёнай зоне – я ішла па сцежцы, дзе раней быў курапацкі лагер. Нясліся з гары – схапілі на хаду, выкруцілі руку з мабільным. Пасля перасадзілі ў сіні бус – паказалі ланцуг з кайданками і сказали – закуюць. Я ім адказала: “Я не малпа”, і засмяялася ў вочы. Хацелі напалохаць. На суд Першамайскі везлі з Акрэсціна на легкавіку „ремонтны сервіс”, кіроўца у “камбезе” рамонтнага сервісу”.
Беларускае Радыё Рацыя