Вольга Мікалайчык: Я вельмі ўсцешаная, што на ягадны перыяд я на волі!
24 ліпеня Менскі Гарадскі суд скасаваў рашэнне Цэнтральнага суду і адправіў справу Вольгі Мікалайчык на новы разгляд.
На фота: Вольга Мікалайчык каля свайго дому перад выхадам на суд.
Вольгу МІіалайчык судзілі за перфоманс з касметычкай „начных ваўкоў” каля расейскай амбасады.
Пра тое, як адбываўся суд, распавядае актывістка і рэжысёрка Вольга Мікалайчык:
– Сядзелі мы ў судзе амаль тры гадзіны. Перад намі судзілі іранцаў-дактароў, якія везілі праз мяжу грошы, каб заплаціць за вучобу, і грошай было больш, чым можна перавозіць. Пасля яшчэ было шмат людзей… Пасля мы паглядзелі відэа з расейскай амбасады, якое было паказана ў судзе па хаданіцтву адваката Вадзіма Мушынскага. На відэа бачна, што я не кідаюся на асфальт, як даваў паказанні сведка- міліцыянт Паплаўскі, што я не аказваю супраціў і паводжу сябе прыстойна. Пасля прагляду відэа суддзя Лабко выйшаў на 5 хвілін і сказаў, што ён адмяняе рашэнне суда Цэнтральнага раёну і адпраўляе справу на новы разгляд. Лічу, што гэта не самая кепская навіна ў маім жыцці. Нейкі час я змагу прабыць на волі, дарабіць парэчкі і маліны па фірмовым бабуліным рэцэпце – не вараныя, а мятыя рукамі з цукрам. Я вельмі ўсцешаная, што на ягадны перыяд я на волі.
Пачас суда Вольга Мікалайчык была ў майцы “Свабоду Статкевічу”, а актывіст “Еўрапейская Беларусі”, а Макс Вінярскі ў майцы “Свабоду Рубцову”.
Прыйшлі падтрымаць Вольгу – Кацярына Садоўская, Леанід Кулакоў ды іншыя актывісты і незалежныя журналісты.
Беларускае Радыё Рацыя