Вольга Нікалайчык: У гэтым годзе налічылі 1500 даляраў штрафаў
Актывістка Вольга Нікалайчык распавяла, колькі каштуе ўдзел у акцыях пратэсту.
Днямі Вольга адбыла пакаранне на “сутках” за ўдзел у акцыі 26 красавіка. Але пераважна ёй выпісваюць штрафы.
Вольга Нікалайчык: Старыя штрафы атрымалася пагасіць, каб не вынеслі хатнюю мэблю і знялі арышт з хаты, якую прадаю. У суме было недзе каля 10 тысяч даляраў. Але толькі ў гэтым годзе ўжо налічылі паўтары тысячы даляраў. Штрафы вялікія выпісваюць, па 500 даляраў за ўдзел у адной акцыі. Таму мне нават і лепш на “сутках” адсядзець, бо знаходзіць такія вялікія грошы – гэта праблема. Акрамя таго, мне адключылі мабільную сувязь быцца бы за нясплату штрафаў, хаця на той момант усё было аплочана. І больш за тое – усім мабільным аператарам забаранілі падключаць мне сувязь.
РР: Раней вы з’ехалі працаваць ва Украіну, а зараз вярнуліся ў Менск.
Вольга Нікалайчык: Справа ў тым, што я дома знайшла працу. Раблю невялікія фільмы, займаюся тым, што мне падабаецца. Ва Украіну я ехала менавата таму, каб працаўладкавацца, але, калі праца з’явілася дома, то які сэнс некуды з’язджаць?
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Раждыё Рацыя