Вольга Севярынец: Пастаўлены на кон лёс краіны і палітвязняў



Палітзняволены Павел Севярынец – палітычны закладнік Аляксандра Лукашэнкі – знаходзіцца сто дзён за кратамі ў невыносна цяжкіх умовах. Ніякіх следчых дзеянняў не вядзецца.

Цяпер, па словах жонкі Паўла Вольгі Севярынец, з пачаткам ацяплення вязням не даюць спакою камары. Перадаць сродкі для барацьбы з імі немагчыма. Хоць гэта банальная рэч, але калі накладваецца на іншыя бесчалавечныя праявы ў зняволенні, то можна аднесці да катаванняў таксама, – кажа Вольга Севярынец:

– Няма ніякага ратунку ад гэтых камароў, але з-за таго, што нельга перадаць нейкія там спрэі, карацей, складанасць з камарамі. Ды іншыя цяжкія ўмовы – псіхалагічны ціск, не прыходзяць да іх і ніякага следчага працэсу не вядуць. Яны проста сядзяць і чакаюць свайго выраку, як нейкія закладнікі.

Яны зараз і садзіць іх баяцца, і вызваляць баяцца таксама.

Вольга Севярынец лічыць, што народу ў барацьбе за сваю дэмакратычную будучыню не трэба спыняцца. Зараз пастаўлены на кон не толькі лёс краіны, а таксама лёс палітвязняў і ўсяго народа.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя