Вольга Севярынец: Трэба звяртацца да Бога



Пажар у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе – гэта яскравы Божы знак.

Меркаванне іерархаў Каталіцкага касцёлу падзяляе жонка палітвязня Паўла Севярынца, каталічка Вольга Севярынец, якая неаднойчы наведвала Будслаў з пілігрымкамі:

– Я, як верніца, магу чытаць, што Бог з намі, з аднаго боку, з іншага боку пра тое, што ён паказвае, што варта задумацца. Я думаю, што гэта заклік да народа, да нас, хто на правільным баку, што ўсё ж трэба звяртацца да Бога. Мы ўсё яшчэ спадзяемся на свае сілы. Да тых, хто з таго боку, гэта такі заклік, што святыні гараць. Каменні загалосяць, калі вы не ўбачыце, якое зло і беззаконне вы творыце. Гэта такое дабраславенне ад Госпада, каб мы ўз’ядналіся вакол гэтага касцёла, адбудавалі, як сваю краіну і мелі вось культавае месца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Па стане на 16 траўня ахвярадаўцы сабралі болей за 320 000 рублёў на рамонт будслаўскай святыні. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць без зменаў 2 і 3 ліпеня. У сувязі з пандэміяй арганізаваныя пілігрымкі не плануюцца. Аднак усе ахвочыя могуць ладзіць паломніцтвы ў індывідуальным парадку, як і летась.

Беларускае Радыё Рацыя