Вольга Шпарага часова з’ехала ў Вільню



Кандыдатка філасофскіх навук Вольга Шпарага часова з’ехала ў Вільню. Асноўная прычына — палітычны пераслед за ўдзел Феміністычнай групе Каардынацыйнай рады.

Раней грамадская дзеяча была асуджаная па артыкулу 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, распавяла сама суразмоўца:

– Афіцыйнай прычынай быў удзел у нядзельных маршах. Прычым як паказаў суд, гэта ўсё было сфабрыкавана, па фотаздымках мяне немагчыма было пазнаць. Фотаздымкі былі з чужога Фэйсбука, хаця гаварылася, што ёсць відэа, якія пацвярджаюць, але яны не былі прадастаўлены. А неафіцына з-за ўдзелу ў працы фінгрупы Каардынацыйнай рады. 

За мяжой Вольга Шпарага збіраецца займацца найперш напісаннем кнігі „Рэвалюцыя мае жаночы твар”, якая выйдзе ўжо на пачатку вясны будучага году. Азнаёміцца з анонсам можна па спасылцы suhrkamp.de.

Беларускае Радыё Рацыя