Вольга Верамеенка атрымала першыя ліст і паштоўку ад свайго мужа Сяргея



Першы ліст і паштоўку атрымала Вольга Верамеенка ад свайго мужа Сяргея, які адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта  «аб дармаедах» 19 лютага ў Гародні.

Кажа Вольга Верамеенка:

— Піша, што ўсё добра, што няма за што турбавацца, што ён толькі і робіць і чытае і есць, што кампанія ў яго добрая. Таксамі напісаў, што адправіў скаргу ў абласны суд і просіць па-першае, адхіліць няправільна складзены адміністрацыйны пратакол, па-другое, вынесці прыватнае азначэнне абласнога суда ў датычнасці несанкцыянаванага назірання за грамадзянамі і маёй сям’ёй, а таксама прызначыць праверку па ўказаных фактах.

У сераду, 29 -га сакавіка Сяргей Верамеенка павінен быць вызвалены з-пад варты. У гэты ж дзень павінен выйсці на волю  сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Лаўрэнцьеў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня