Вольга Воранава пра загінулага ва Украіне Эдуарда Лобава: Яго жыццё было вечным боем



«Жыццё загінулага ва Украіне байца Палка Кастуся Каліноўскага Эдуарда Лобава было насамрэч вечным боем», – зазначыла аўтарка фільма, прысвечанага байцу, Вольга Воранава.

Творца распавяла, што гэта не першая яе карціна.

– Я працавала, калі ў Беларусі адбыліся падзеі 2020 году. Я хацела распавесці людзям, што ўяўляюць ахвяры рэжыму Лукашэнкі. Я лічу, што Эдзік – чарговая ахвяра рэжыму, і не зрабіць пра яго нельга. тое, што зараз адбываецца, тое што зараз баліць, тое што трэба шанаваць – памяць пра гэтых людзей.

Фільм «Вечны бой Эдуарда Лобава» цяпер можна ўбачыць у інтэрнэце ў агульным доступе.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя