Вольга Вялічка: хоспіс надалей будзе працаваць



14 гадоў, як у Гародні працуе грамадская арганізацыя, якая мае адмысловую задачу: догляд за невылечна хворымі дзецьмі. Гарадзенскі Дзіцячы Хоспіс летась стаў месцам палітычных разборак. Арганізацыя, якая ставіць сябе па-за палітыкай, стала ахвярнай авечкай у помслівых намерах уладаў пакараць за актыўнасць яе дырэктара. Наш карэспандэнт Якуб Сушынскі гутарыць з адмысловым госцем рацыі па перспектывах і праблемах гэтай арганізацыі – Вольгай Вялічкай.

РР: Вестка пра тое, што хоспіс у стадыі ліквідацыі Вамі атрыманая не так даўно?

– Мы нядаўна даведаліся, што 20 жніўня прайшло судовае паседжанне, і мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі. Мы, як заўсёды, маем шмат пытанняў да дзеючай ўлады па юрыдычных аспактах. Напрыклад галоўнае пытанне: а кім жа яны назначылі асобу, якая будзе адказваць за працэс ліквідацыі? Па сённяшні дзень у нас няма аніводнага дакументу, ніхто нам гэтага не дасылаў. Так, сапраўды на сайце Вярхоўнага Суда, калі знайсці інфармыцыю пра грамадскія аб’яднанні, то там пазначана, што гарадзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Але прыкметна тое, што сёння мы атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама, што хоспіс надалей працуе па адрасе на вуліцы Даймейкі. Мы такі ліст вам дашлем, і чытачы могуць вельмі здзівіцца, якім чынам працуе гарадзенская ўлада, і што адна рука не ведае, што робіць другая рука. Калі казаць пра тое, у якім стане зараз знаходзіцца арганізацыя, то мы і надалей працуем. Але ў нас узніклі складанасці з тым, што мы будзем пазбаўленыя магчымасці вось гэтых юрыдычных тонкасцяў з пункту гледжання збору ахвяраванняў і спонсарскай дапамогі. Мы сёння амаль не маем магчымасці збіраць ахвяраванні, тыму будзем звяртацца да супольнасці, будзем думаць якім чынам зрабіць так, каб гарадзенскі дзіцячы хоспіс працаваў і надалей.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя