Вольга Зазулінская: Лепш не выпіць пару кубкаў кавы ў месяц і ахвяраваць грошы палітвязням
Галоўная дапамога палітзняволенаму цяпер – гэта дапамога яго сям’і. Пра гэта распавяла кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская:
— Той бюджэт, які штогод сям’я траціць на падтрымку свайго блізкага ў месцах няволі, ён проста велізарны.
І ўсё, што мы можам рабіць, кожны з нас, гэта не выпіць 2-3 кубкі кавы ў месяц і ахвяраваць на нейкую арганізацыю, якая аплачвае перадачы ці папаўняе асабісты рахунак палітвязня, ці дапамагае дзецям палітвязняў і гэтак далей.
Вольга Зазулінская зазначыла: “Калі мы хочам вызваліць палітзняволеных, то працоўная група не павінна існаваць на ніводнай палітычнай платформе. Гэта павінна быць асобная група, у якую ўвойдуць эксперты”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя