Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА
Стала вядома, што старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА-2. Меркавана, супраць актывісткі ўзбудзілі крымінальную справу, але дакладных звестак пра гэта ў праваабаронцаў пакуль няма.
Нагадаем, 11 лістапада над Вольгай адбыўся другі суд запар за „несанкцыянаванае пікетаванне”. Падставай для пратакола стаў малюнак „Не вайне” на яе старонцы ў фэйсбуку, за які яна адбыла арышт некалькі месяцаў таму. Але суддзя Зінаіда Балаболава зноў прызнала Вольгу вінаватай і асудзіла яе да 15 сутак арышту.
Вольга аб’явіла галадоўку з 8 лістапада. Прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў. Пакуль няма інфармацыі, ці працягвае Вольга галадоўку.
Падтрымайце Вольгу: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава