Вольгу Кронду паўторна асудзілі за абразу адной і той жа асобы
Маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна асудзілі за абразу адной і той жа асобы – оперупаўнаважанага 33-гадовага капітана Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.
У мясцовым тэлеграм-чаце пасля першага прысуду Вользе ў адрас капітана Куцко з’явіліся словы “абасраўся і апазорыўся”. І хаця доказаў віны жанчыны няма, Куцко, суддзя і пракурор упэўнены, што толькі Вольга так магла напісаць і таму да ранейшых двух гадоў “дамашняй хіміі” дадаліся: яшчэ год „хіміі”, штраф 1.600 рублёў, маральную шкоду капітан ацаніў у 1000 рублёў, канфіскацыя тэлефона і судовая пошліна. Віны жанчына не прызнала, доказаў практычна няма, кажа Вольга Кронда:
– Рабілі дыягназ тэлеграм-каналаў, яны ўсе розныя, не адзін з іх не мой. Віну ні я, ні адвакат не прызналі. З-за таго, можа, што я віны не прызнала, то калі мяне правярае міліцыя, яны ціснуць на тое, маўляў, ідзі і папрасі прабачэння ў Куцко, ён можа зжаліцца, цябе, можа, менш пакараюць. Я кажу, што не вінаватая, я яго не чапала, прасіць прабачэння і прыніжацца я не буду.
Першы раз раз у 2020 годзе Вольга Кронда ў інтэрнэце пад здымкам Куцко паставіла тры эмодзі ў выглядзе какашак. Куцко абразіўся і запатрабаваў 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі. Суд задаволіў жаданне капітана і асудзіў жанчыну на 2 гады хатняй хіміі.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя