Вольгу Нікалайчык будуць судзіць за ланцугі на Мінінфарме



Грамадскую актывістку рэжысёрку Вольгу Нікалайчык 2 студзеня выклікаюць у Цэнтральны суд Менска. Нагодай стаў, верагодна, флэшмоб 10 снежня каля будынку Міністэрства інфармацыі.

Пра выклік у суд Вольга Нікалайчык паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Нагадаем, раніцой 10 снежня на калонны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі актывісты наклеілі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.

Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказванне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.

novychas.by