Вольгу Верамеенку аштрафавалі за нацыянальныя сімвалы
Вользе Верамеенцы, гаспадыні гарадзенскай крамы „Адметнасць”, дзе прадаюць тавары з нацыянальнай сімволікай, прысудзілі 2030 рублёў штрафу. Выязны суд прайшоў у Ленінскім РАУСе Гародні.
На суд нікога не пусцілі апрача Верамеенкі і адвакаткі. Гаспадыню крамы «Адметнасць» абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу праз «дэманстрацыю прадукцыі з выявай бел-чырвона-белых сцягоў і „Пагоні“ пад выглядам яе продажу ў краме» 3 чэрвеня.
Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах. Гаспадыня крамы сваю віну не прызнала.
Крама „Адметнасць” часова не працуе.
Беларускае Радыё Рацыя