Вольгу Вялічку ўнеслі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол
Кіраўніца гарадзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка паведамляе, што паводле патрабавання ўладаў Беларусі яе дадалі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
Вольга ў жніўні 2020-га ўдзельнічала ў перамовах актывістаў з уладамі, выступала на мірных акцыях супраць фальсіфікацый выбараў, гвалту сілавікоў. У кастрычніку вымушаная была з’ехаць з краіны. Супраць яе і гарадзенскага дзіцячага хоспіса вядзецца крымінальная справа.
Беларускае Радыё Рацыя
