Вольгу Залатар перавялі ў СІЗА Гомеля



Палітзняволеную маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў СІЗА Гомеля.

Нагадаем, 3 снежня Вользе Залатар прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамога арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па адным артыкуле.

Адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вольга Віктараўна Залатар