Вользе Класкоўскай адмовілі ў змякчэнні пакарання



Вользе Класкоўскай адмовілі ў змякчэнні пакарання. Пра гэта палітзняволеная паведаміла з калоніі.

На пасяджэнні ўнутранай камісіі ў папраўчай калоніі №4 разглядалася пытанне пра замену пакарання Вользе Класкоўскай на мякчэйшае ў сувязі з дзейным заканадаўствам.

У снежні мінулага года Вользе прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. «Але камісія адмовіла, таму што лічуся „злоснай“ парушальніцай», — напісала ў лісце Вольга.

За адмову шыць форму для сілавікоў Вольгу Класкоўскую пакаралі карцарам, у якім яна правяла месяц. Пры гэтым ёй забаранілі тэлефанаванні родным, ліставанне, больш за месяц да яе не мог трапіць адвакат.

Беларускае Радыё Рацыя