Ворша першай прыняла “гастролі” “Беларускай хрысціянскай азбукі”



Кастусь, Вольга і Павел Севярынцы ўвечары 27-га кастрычніка наведалі Воршу з прэзентацыяй “Беларускай хрысціянскай азбукі”. Упершыню яе паказалі публіцы 24-га кастрычніка ў Менску, а цяпер кнігу прэзентуюць у іншых гарадах. Першым адрасам стала Ворша.

img_20161027_181628

img_20161027_181636

Вольга Севярынец паведаміла, што ўсе грошы, сабраныя ад продажу першага выдання, пойдуць на другі наклад “Беларускай хрысціянскай азбукі”.

– Усе сродкі, якія мы збіраем ад продажу, пойдуць на дабрачынны другі тыраж “Беларускай хрысціянскай азбукі”. Яна пасля разам з якой-небудзь святочнай праграмай будзе раздавацца дзецям падчас бліжэйшых зімовых святаў. Усё, што адбываецца, – гэта нездарма. І таксама Ворша стала першым горадам, куды запрасілі выступіць Канстанціна Паўлавіча. І думаю, што гэта нездарма: Ворша – родны горад і для Паўла, і для Канстанціна Севярынцаў.

Малюнкі да кнігі стварыла маладая мастачка Аляксандра Дзежыц. Кастусь Севярынец адзначыў, што кніга ўжо стала пачаткам вывучэння роднай мовы для беларускіх дзетак у розных гарадах краіны.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша

Фота аўтара