Восем гадзін Слонім і Дзятлава былі без электрычнага святла



29 чэрвеня пасля 18 гадзін на Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне пачалася вялікая навальніца з громам і маланкай. На Дзятлаўшчыне вецер зрываў дахі, валіў дрэвы. А потым былі пашкоджаныя лініі электраперадач.

У двух раёнах знікла электрычнае святло. У Слонімскім РЭС паведамілі, што на лініі электрасетак вялікая аварыя, таму святло будзе адсутнічаць некалькі гадзін. І сапраўды без святла раёны-суседзі былі больш за 8 гадзін. Святло ў дамах і кватэрах з’явілася пасля 2 гадзін ночы 30 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя