Восеньскі кірмаш у Жодзіне
24 кастрычніка ў горадзе Жодзіна прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш.
Гандлёвыя шэрагі паўсталі на галоўных вуліцах горада. Яны расацягнуліся ўздоўж праспекта Міра ды вуліцы 50-годдзя Кастрычніка ад канцэртнай пляцоўцы ля гарадскога парка, дзе ладзіўся невялікі канцэрт.
Гучала музыка. Уздоўж вуліцаў можна было бачыць і разнастайныя гандлёвыя намёты, і шапікі, і машыны ад розных „РАЙПО” ды іншых арганізацыяў, якія імкнуліся прадаць свае тавары, пачынаючы з мяса ды заканчваючы саджанцамі ды кветкамі, півам ці салодкай ватаю. Прыехалі й прыватныя прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі.
Гараджане запасаліся на зіму гароднінай, бульбай, буракамі, капустай, цыбуляй…, набывалі саджанцы, цёплыя рэчы й восеньскія падарункі ды сувеніры.
За 50 тыс. рублёў дзяцей каталі на святочна ўпрыгожаных поні. Іншыя атракцыёны не карысталіся папулярнасцю. Ці то ў бацькоў не хапала грошай, ці то дзяцей БелАЗаўцаў зусім не прываблівала магчымасць пракаціца на машынках, бо гэтая забава для жодзінскай дзятвы была не ў навінку.
У гэты дзень, у Жодзіне, таксама былі заўважаныя міліцэйскія аўтазакі. Хто катаўся ў гэты дзень на іх, і для каго яны былі падрыхтаваныя — невядома.
Усё было, як заўсёды, а на адзін са здымкаў трапіла аўчарка Ірма ў цікавым „патрыятычным намордніку”.
Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна
Фота: Аляксей Лапіцкі