Восеньскі пік актыўнасці кляшчоў



Пра другі пік актыўнасці кляшчоў папярэджваюць жыхароў Берасцейшчыны. Ён характэрны для канца жніўня – сярэдзіны верасня. Кляшчы насяляюць не толькі лес і сельскую мясцовасць, але і буйныя гарады. У апошні час у Беларусі ўзрасла колькасць гарадскіх жыхароў, якія пацярпелі ад укусаў кляшчоў. Спецыялісты звяртаюць увагу: трэба быць асабліва ўважлівымі пасля вяртання з лесу:

– Абавязкова зрабіць пільны агляд цела і адзення па вяртанні з лесу. Можна прынесці кляшча і з трафеямі лесу – з грыбамі, з кветкамі, з лекавымі раслінамі. Аб гэтым таксама трэба памятаць.

Актыўнасць кляшчэй пачынаецца, калі глеба праграваецца да 5-7 градусаў. Найбольшая колькасць укусаў адбываецца ў цёплыя сонечныя дні траўня і чэрвеня. У далейшым актыўнасць кляшчэй зніжаецца, таксама і колькасць пацярлех ад іх укусаў.

Беларускае Радыё Рацыя