Восьмая беларуская дыктоўка ў Гародні пройдзе у канцы сакавіка



Арганізатарамі яе: выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і курсы “Мова нанова – Гародня”.

Пра планы падрыхтоўкі кажа Ігар Кузьмініч, адзін з вядоўцаў моўных курсаў “Мова нанова”:

– Прыблізна ў 20-ых чыслах, зараз абмяркоўваюцца чыслы 22 ці 29 сакавіка, як найбольш верагодныя, калі можна правесці дыктоўку, прыcвечаную першай беларускай школе на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, якая была у 1915-1916 годзе. 

Арганізатары пакуль шукаюць тэкст звязаны з школьніцтвам той пары. Невядома, таксама пакуль, каго з вядомых людзей удасца запрасіць для чытання дыктоўкі.

 Беларускае Радыё Рацыя