Возера Нарач увайшло ў топ папулярных курортаў



нарачВозера Нарач увайшло ў тройку самых папулярных курортаў у СНД. Рэйтынг складзены паводле браніравання гатэляў і апартаментаў на лета 2016 года на сайце Travel.ru. Штомесяц возера Нарач наведвае каля двух мільёнаў турыстаў, перадае тэлеканал СТВ. Нумар на тры чалавекі ў суткі абыходзіцца тут у адзін мільён рублёў.

У нацыянальным агенцтве па турызме мяркуюць, што колькасць турыстаў у Беларусі сёлета вырасце, бо тыя, хто раней абіраў для адпачынку Турцыю ці Егіпет, цяпер паедзе ў Чарнагорыю, Балгарыю альбо на айчынныя курорты.

Фота ria.ru